История/1. Отечественная
История
Карпечэнко
Г.А.
ў маёнтках Тышкевічаў ХІХ – першай палове ХХ ст.
У беларускай гістарыяграфіі з усіх прадстаўнікоў роду Тышкевічаў больш вядомы Канстанцін і Яўстафій. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла стварэнне музеяў старажытнасцей у Лагойску і Вільне. Падмуркам для іх паслужыла прыватная калекцыя каштоўнасцей. Лагойскаму і Віленскаму музеям прысвечана дастаткова публікацый, таму ў артыкуле яны амаль не разглядаюцца. Тышкевічы з Лагойска былі не адзінымі прадстаўнікамі роду Тышкевічаў, якія мелі у сваім маёнтку зборы старажытных рэчаў і сямейныя архівы. Зборы змяшчаліся ў Чырвоным Двары, Ваке, Затроцэ і інш.
Чырвоны Двор перайшоў ва
ўладанне рода Тышкевічаў у 1815 г. [10, с. 133] Менавіта з гатага часу пачалося
назапашванне калекцыі старажытнасцей; некаторыя архіўныя зборы знаходзіліся там
раней. Сярод рэчаў мастацтва ў гэтым маёнтку змяшчаліся два сямейныя партрэты,
выкананыя В. Ваньковічам, і карціна Я. Мацейкі “Стэфан Баторы пад Псковам” [8,
с. 76; 10, с. 136]. Частка збораў была перавезена з Чырвонага Двара ў летнюю
рэзідэнцыю Першаі, дзе яна загінула пад час пажару.
Польскія даследчыкі, у
адрозненне ад беларускіх, дастаткова ўвагі звярталі на навуковую дзейнасць
Міхала Тышкевіча (1828 - 1897) [9]. Натхнены яскравым прыкладам сваіх родзічаў,
ёе таксама зацікавіўся гісторыяй і археалагіяй. У ХІХ ст. Міхал Тышкевіч меў
калекцыі ў Ваке і Астрашыцкім Гарадку [2, c. 94]. У іх склад уваходзілі
нумізматычныя зборы, ювелірныя вырабы, а таксама археалагічныя знаходкі. Частку
гэтых старажытнасцей Міхал прывёз з Егіпту [2, c. 91; 4 с. 464]. Выявы некаторых
каштоўнасцей змесціў яго сын Язэп у кнізе “Тышкевічыана”. Асабліва захапляўся
Я. Тышкевіч калекцыяй малюнкаў у Астрашыцкім Гарадку. У ёй была прадстаўлены
французская, фламандская і іншыя школы жывапісу. Аднак потым адна частка
малюнкаў была перавезена ў Парыж, а другая апынулаcя ў Ваке. Невялікая
частка каштоўнасцей, набытая Міхалам Тышкевічам пад час прыбывання ім у Еўропе,
была спачатку перададзена ў Біржы, а потым у Лагойск [6, с. 467].
Частка сямейных партрэтаў Тышкевічаў знаходзілася ў
Варшаве ў палацы гетмана Людвіка Тышкевіча на Кракаўскім прадмесце [8, с. 83]. У Варшаву з Лагойска таксама былі перавезены рэшткі бібліятэкі
Канстанціна Тышкевіча [5, с.
204].
У кнізе Я. Тышкевіча “Тышкевічыана” выказана думка, што
ва ўзгаданых раней Першаях магла знаходзіцца частка архіва. Таксама аўтар
зрабіў меркаванне аб знаходжанні ў Ружаныстоку сямейных партрэтаў, але
дакладных дадзеных ні аб Першаях, ні аб Ружаныстоку ў яго не было.
На пачатку ХХ ст. калекцыі старажытнасцей, якія належылі
Тышкевічам, змяшчаліся ў наступных маёнтках [3, с. 2; 5]:
Назва маёнтка |
Уладар маёнтка |
Зборы |
Андрушувка |
Міхал Тышкевіч |
Бібліятэка,
малюнкі, старажытнасці |
Валожын |
Сямейныя
партрэты, малюнкі, архіў. |
|
Чырвоны Двор |
Бенедзікт Тышкевіч |
Бібліятэка,
якая змясціла кнігі XV – XVIII ст., адзін з багацейшых на Літве сямейны архіў,
малюнкі, партрэты кісці Ваньковіча, каля 15000 польскіх эстампаў,
дэкаратыўныя гравюры, скульптуры, мазайкі. |
Ландварава |
Уладзіслаў Тышкевіч |
Малюнкі,
старажытнасці, рэчы мастацтва, каштоўная мэбля, гравюры, бібліятэка.
|
Вака |
Партрэты
і малюнкі (А. Ахенбаха, А. Кабанэля, А. Калама, Х. Лейса, К. Мюллера і г.д.),
габелены XVII ст. з гербамі Пацеяў,
бібліятэка. |
|
Острув |
Альфрэд Тышкевіч |
Археалагічныя
і нумізматычныя зборы, зборы старажытнасцей, сямейны архіў, бібліятэка (каля
10000 кніг), зброя (большая частка належыла Яўстафію Тышкевічу) |
Астрашыцкі Гарадок |
Арыстакратычныя
зборы. |
|
Паланга |
Фелікс Тышкевіч |
Каштоўная
мэбля, бронза, габелены, гістарычныя рэчы. |
Спічінцэ |
Генрык Тышкевіч |
Сямейны
архіў, бібліятэка, галерэя малюнкаў, гістарычныя рэчы, сямейныя партрэты. |
Крэтынга |
Александр Тышкевіч |
Бібліятэка,
копіі сямейных партрэтаў. |
Затроцэ |
Язэп Тышкевіч |
Малюнкі,
кераміка, гравюры, бібліятэка. |
Яшчэ ў канцы ХІХ ст. з Бірж
у Вільню былі перавезены мініацюры, ардэна, медалі, бібліятэка і сямейны архіў,
а з Палангі – гравюры. Яўстафій Тышкевіч у кнізе “Магілы сям’і Тышкевічаў”
змясціў выяву старажытнага келіха, падараванага Міхалам Тышкевічам
кафедральнаму касцёлу св. Станіслава [7].
Нажаль, Лагойск у гэты час
ужо не мог ганарыцца сваімі багатымі зборамі. Сын Канстанціна Тышкевіча Аскар
не падзяляў любоў да навуковых пошукаў сайго бацькі і прадаў частку экспанаў
[1, с. 99; 2, с. 94]. Спробы ўнука Канстанціна Язэпа аднавіць калекцыю значных
поспехаў не мелі.
Трэба адзначыць, што гэтыя зборы з’яўляліся прыватнымі калекцыямі
і ў той час не былі ператвораны ў агульнадаступныя музеі па прыкладу Лагойскага
музея старажытнасцей. Толькі ў 1963 г. у палацы Тышкевіаў у Паланге быў
адчынены Музей бурштыну [11]. Трагічны лёс нападкаў лагойскі музей – ад палацу,
дзе ён знаходзіўся, на сёняшні момант засталіся толькі руіны, а зборы апынуліся
па-за межамі нашай краіны. Нягледзячы на яскравае мінулае, у Беларусі амаль
нічога не засталося ад калекцый старажытнасцей і сямейных архіваў рода
Тышкевічаў.
Літаратура.
1.
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych
kresach Rzeczypospolitej. T.1: Wojewodztwa minskie, mscislawskie, polockie,
witebskie.
Wrocław, 1991.
2.
Blombergowa M.M. Zbiory, kolekcje, muzea tworzone prez polaków w Imperium Rosyjskim (poza Królestwem) w XIX i na początku XX wieku // Kwartalnik Historii, Nauki i Techniki. 1997. №2. S.87-104.
3.
Brenstejn, M. Zbiory prywatne w gubernji Kowieńskiej // Kurjer Liewski. 1906 r. 14 (27) października. S. 2.
4.
Ciechanowicz J. Herbarz polsko-rosyjski. T. 2,
L-Ż. Warszawa, 2006.
5.
Chwalewik E. Zbiory polskie: archiwa, bibljoteki, gabinety, galerje, muzea
i inne zbiory pamiątek przeszłości w ojczyźnie i na
obczyźnie, w zestawieniu alfabetycznym według miejscowości.
Warszawa, 1916.
6.
Lipińska J. Michał Tyszkiewicz – kolekcjoner sztuki starożytnej // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. 1970. №14. S.461-469.
7.
Tyszkiewicz E. Groby rodziny Tyszkiewiczow.
Warszawa, 1873.
8.
Tyszkiewicz
J. Tyszkiewicziana: Milliteria. Bibliographia.
Numizmatyka. Ryciny. Zbiory. Rezidenye etc. Poznan, 1903.
9.
Tyszkiewicz
M. Egipt zapomniany czyli Michała hr. Tyszkiewicza dziennik
podróży do Egiptu i Nubii (1861-1862): oraz 180 rycin z XIX wieku /
oprac. i wstęp Andrzej Niwiński. Warszawa, 1994.
10.
Urbanski
A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi. Warszawa, 1928.
11.
Інтэрнэт-рэсурс:http://ru.wikipedia.org/wiki/Музей_янтаря_(Паланга)
Дата доступу: 03.11.2012.